Пратон-пратонны цыкл, ці вадародны цыкл — сукупнасць тэрмаядзерных рэакцый, у якіх вадарод ператвараецца ў гелій у зорках, размешчаных на галоўнай зорнай паслядоўнасці, асноўная альтэрнатыва CNO-цыкла. Пратон-пратонны цыкл дамінуе ў зорках з масай парадку масы Сонца ці менш.
Цыкл прынята дзяліць на тры асноўныя ланцужкі: ppI, ppII, ppIII. Істотны ўклад у энергавыдзяленне ўносяць толькі першыя два. Астатнія ператварэнні істотныя толькі пры дакладным падліку колькасці высокаэнергетычных нейтрына.