Вярхоўны Савет СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярхоўны Савет СССР — вышэйшы прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які дзейнічаў у перыяд з 1938 па 1991 гады. У 1989—1991 гады з’яўляўся стала дзеючым парламентам Савецкага Саюза.
Вярхоўны Савет СССР | |
---|---|
руск.: Верховный Совет СССР | |
Тып | |
Тып |
Двухпалатны Савет (1938-1989) Двухпалатны парламент (1989-1991) |
Дзяржава | СССР |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1936 |
Дата скасавання |
1991 (Распад СССР) |
Папярэднік | З'езд Саветаў СССР і Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР |
Пераемнік |
Міжпарламенцкая асамблея СНД і Вярхоўныя Саветы былых саюзных рэспублік:
|
Структура | |
Членаў | ад 542 (12 скліканне) да 1556 (9 скліканне) |
Апошнія выбары |
прамым тайным безальтэрнатыўным галасаваннем (1937-1989) адкрытым галасаваннем членаў З'езду народных дэпутатаў (1989-1991) |
Паколькі савецкая палітычная сістэма адпрэчвала дактрыну падзелу і незалежнасці ўлад, Вярхоўны Савет валодаў не толькі заканадаўчай, але і часткова выканаўчай і кантралюючай уладай. Законы, якія выдаваліся Вярхоўным Саветам СССР, з’яўляліся крыніцай права, у той час як сам Вярхоўны Савет фармальна лічыўся калектыўным главой дзяржавы (у прамежках паміж сесіямі заканадаўчыя, прадстаўніцкія і іншыя функцыі Вярхоўнага Савета ажыццяўляліся яго Прэзідыумам). Пачынаючы з 1989 года, аднаасобным главой дзяржавы стаў Старшыня Вярхоўнага Савета СССР,[1] а пачынаючы з 1990 — Прэзідэнт СССР.
Будынак Вярхоўнага Савета СССР размяшчаўся ў Крамлі. Прыёмная Старшыні Прэзідыума знаходзілася ў доме № 4/7 на скрыжаванні вуліц Махавой і Камінтэрна.