Рыа-дэ-Жанэйра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́а-дэ-Жанэ́йра, або Ры́а-дэ-Жанэ́йру (парт.: Rio de Janeiro — «студзеньская рака») — сталіца штата Рыа-дэ-Жанэйра, другі па велічыні горад Бразіліі і трэці па велічыні сталічнай вобласці і агламерацыі ў Паўднёвай Амерыцы, змяшчаючы ў сябе каля 3,6 млн чалавек у самім горадзе[2][3], што робіць яго шостым найбуйнейшым у Паўднёвай Амерыцы і 26 у свеце[4]. Горад быў сталіцай Бразіліі на працягу амаль двух стагоддзяў, з 1763 па 1815 гады падчас партугальскай каланіяльнай эпохі, а з 1815 па 1821 гады з’яўляўся нават сталіцай Злучанага Каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві, з 1822 па 1960 год быў сталіцай незалежнай дзяржавы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рыа-дэ-Жанэйра мае другі па велічыні ВУП у краіне[5], які ацэньваецца прыкладна ў 343 млрд долараў ЗША. У горадзе месцяцца штаб-кватэры дзвюх найбуйнейшых бразільскіх кампаній — Petrobras і Vale, а таксама штаб-кватэры буйных нафтавых кампаній і сотавых аператараў у Бразіліі, акрамя таго тут жа знаходзяцца офісы найбуйнейшых СМІ і камунікацыйных кампаній у Лацінскай Амерыцы. Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца домам для многіх універсітэтаў і інстытутаў, ён з’яўляецца другім па велічыні цэнтрам даследаванняў і развіцця ў Бразіліі, на якія прыходзяцца 17 % нацыянальнай навуковай вытворчасці, паводле звестак на 2005 год[6].
Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца самым наведвальным горадам у паўднёвым паўшар’і і вядомы сваім ландшафтам, карнавальнымі ўрачыстасцямі, самба, боса-новай, пляжамі і курортамі[7], як Бара-да-Тыжука, Капакабана, Іпанема і Леблон. Сярод выбітных мясцін у дадатак да пляжаў трэба ўключаюць і гіганцкую статую Хрыста Збавіцеля на вяршыні гары Каркаваду, названы адным з новых сямі цудаў свету, гару Цукровая галава з яе фунікулёрамі і стадыён «Маракана», адзін з найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у свеце. У 2016 годзе Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Рыа-дэ-Жанэйра, якія стануць першымі такімі гульнямі, што пройдуць у паўднёваамерыканскім горадзе[8]. Таксама на стадыёне «Маракана» прайшоў фінальны матч чэмпіянату свету па футболе 2014 года, які таксама прайшоў у Бразіліі[9]. Акрамя таго Рыа-дэ-Жанэйра прыйняў у 2013 годзе Сусветны Дзень Моладзі[10].