Струцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стру́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Струкі.
Струцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Глыбоцкі раён |
Уключаў | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Струкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 мая 1960 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Заўлецкі сельсавет у складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заўлечча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Струкі, сельсавет перайменаваны ў Струцкі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валкалацкага (9 населеных пунктаў: Асіннікі, Аўсянікі, Будзічы, Гарадзішча, Кісева, Кузёмшчына, Струкі, Яблонцы, Янукі), Ласіцкага (15 населеных пунктаў: Гайдукі, Гаранаўшчына, Гігалы, Гінькі, Глінскія, Заруддзе, станцыя Заўлічы, Курылавічы, Мартулі, Марцінелевічы, Мацейкі, Новыя Заўлічы, Плешкуны, Сасноўшчына, Янчукі) і Тумашаўскага (5 населеных пунктаў: Дабрыянава, Завараты, Ласкаўшчына, Латыгаль, Праходы) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 29 населеных пунктаў.