Чалябінск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чалябінск (руск.: Челябинск) — горад (з 1787) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 1 093 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1736 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чалябінск размешчаны на ўсходнім схіле Уральскіх гор, за 201 км на поўдзень ад Екацярынбурга. Вышыня над узроўнем мора — каля 200—250 м. Геалагічнае размяшчэнне — заходняя частка — Урал (граніты), усходняя частка — Заходняя Сібір (асадкавыя пароды). Горад знаходзіцца на рацэ Міяс, тэрыторыю горада абмываюць Шаршнеўскае вадасховішча і тры возеры: Смоліна, Сінеглазава, Першае. Рэльеф горада слаба ўзгорысты на захадзе з паступовым паніжэннем да ўсходу і «разразаецца» далінай р. Міас і латочынамі з азёрамі і балотамі. Берагі Міаса пакрытыя месцамі лесам і хмызняком. Клімат — кантынентальны.
Буйны транспартны вузел (чыгунка і шашэйныя дарогі; Транссібірская магістраль). Аэрапорт «Баландзіна». Буйны цэнтр металургіі, машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай і харчовай прамысловасці.