Эпір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эпі́р (стар.-грэч.: Ἤπειρος, грэч. Ήπειρος) — акруга на паўночным захадзе Грэцыі, з адміністрацыйным цэнтрам у Яніне, гістарычная частка старажытнай Элады, з рэкамі Ахеран і Какіт і ілірыйскім насельніцтвам. На поўначы ад Эпіра размяшчалася Ілірыя, на паўночным усходзе — Македонія, на ўсходзе — Фесалія. На поўдні размяшчаліся вобласці Амбракія, Амфілохія, Акарнанія, Этолія. Клімат Эпіра значна халаднейшы, чым у іншых грэчаскіх абласцях, не даваў магчымасці займацца земляробствам у традыцыйных для грэкаў формах. Таму грэкі сяліліся тут толькі ў асобных калоніях з больш спрыяльным мікракліматам.
Эпір Περιφέρεια Ηπείρου | |
Сталіца | Яніна |
Номы | Арта, Яніна, Прэвеза, Тэспратыя |
Насельніцтва | 358 698 чал. (2005 год) |
Плошча | 9203 км² |
Шчыльнасць насельніцтва | 39 чал./км² |
Адміністрацыйныя вобласці Грэцыі | |