Гражына (паэма)
паэма Адама Міцкевіча / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гражы́на» (па-польску: Grażyna. Powieść litewska, па-летувіску: Gražina. Lietuvių sakmė) — клясыцысцкая[1][2][3] эпічная паэма Адама Міцкевіча, упершыню выдадзеня ў другім томе Паэзіяў (па-польску: Poezyj) у 1823 годзе; часьцяком твор азначаецца таксама як вершаваны раман[3].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гражына (неадназначнасьць).
Гражына | |
Grażyna. Powieść litewska | |
Помнік Гражыне ў Кракаве | |
Жанр: | эпічная паэма |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1821-1823 |
Публікацыя: | 1823 |
Выдавецтва: | Юзэф Завадзкі |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Паэму «Гражыну» Адам Міцкевіч пачаў пісаць падчас побыту ў сядзібе Храптовічаў у Шчорсах[4].
Фабула «Гражыны», з пункту гледжаньня тэматыкі й гістарычных рэаліяў, роднасная Конраду Валенроду, выдадзенаму на пяць гадоў пазьней. Твор заснаваны на матыве, узятым зь «Іліяды» Гамэра: Ахілес — прататып раззлаванага Літавора, а Гражына — Патроклёса. Тэмай твора зьяўляецца мужны ўчынак «жанчыны абаяльнасьцю, героем духам»[5], зроблены на імя перавагі агульнага над індывідуальным[1], і трагічная гісторыя шлюбу Гражыны й Літавора. Гражына таксама закранае праблему «памяці пра мінуўшчыны й традыцыі»[1], якая набліжае раман да другой часткі «Дзядоў»[1].
Стварэньне «Гражыны» непасрэдна зьвязанае з ростам папулярнасьці эпасаў у стылі Таркваты Тасы[6] ў першай палове XIX стагодзьдзя і з дбайным вывучэньнем аўтарам звычаяў і традыцыяў паганскай Літвы (асабліва яго роднага Наваградку)[1], што робіць твор своеасаблівай «археалягічнай паэмай»[1]. Больш за тое, форма твора стылізаваная на манэр старапольскае мовы.
Гражына і зьместам, і формай, якая нагадвае XVI стагодзьдзе, становіцца своеасаблівым працягам расказу «Жывіля» (1819), напісанага раней Міцкевічам[1].