Гішпанія
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гішпа́нскае Карале́ўства або Гішпа́нія (па-гішпанску: Reino de España альбо España) — краіна на заходнім поўдні Эўропы, мяжуе на поўначы з Францыяй і Андорай, на захадзе — з Партугаліяй, на поўдні мае мяжу з Гібральтарам і Марока. Зьяўляецца чальцом Эўрапейскага Зьвязу з 1986 году, Эўразоны — з 2002 году. Краіна месьціцца на Пірэнэйскім паўвостраве ў паўднёва-заходняй частцы Эўропы. Гішпанія на поўдні абмываецца Міжземным морам.
Гішпанія лац. Hišpanija гішп. Reino de España | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Plus Ultra | |||||
Дзяржаўны гімн: «Marcha Real» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
Сталіца | Мадрыд | ||||
Найбуйнейшы горад | Мадрыд | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая манархія Філіп VI Пэдра Санчэс | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
50-е месца ў сьвеце 505 990[1] км² 1,04% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
30-е месца ў сьвеце 46 439 864[2] 92/км² | ||||
СУП • агульны (2014) • на душу насельніцтва |
16-е месца ў сьвеце $1,566 млрд[3] $33 700[3] | ||||
Валюта | Эўра (€) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць | 843 | ||||
Аўтамабільны знак | E | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .es | ||||
Тэлефонны код | +34 | ||||
Гішпаніі таксама належаць Балеарскія астравы ў Міжземным моры, Канарскія астравы ў Атлянтычным акіяне, аўтаномныя гарады-анклявы на поначы Афрыкі Сэўта й Мэлільля, якія мяжуюць з Марока. Маючы агульную плошчу ў 505 992 км², Гішпанія зьяўляецца другой паводле велічыні краінай у Заходняй Эўропе і Эўрапейскага зьвязу, і пятай паводле велічыні ў Эўропе.
Сучасныя людзі ўпершыню зьявіліся на Пірэнэйскім паўвостраве каля 35 тыс. гадоў таму. Паўвостраў апынуўся пад рымскім валадарствам каля 200 г. да н. э., пасьля чаго вобласьць была названая Гішпаніяй (лац. Hispania). У Сярэднявеччы рэгіён быў заваяваны германскімі плямёнамі, а затым і маўрамі на поўдні. Гішпанія аб’ядналася ў XV стагодзьдзі пасьля шлюбу каталіцкіх манархаў Кастыліі й Арагону і завяршэньня Рэканкісты, якая доўжылася некалькі стагодзьдзяў да 1492 году. Гішпанія сталася ўплывовай глябальнай імпэрыяй у пачатку Новага часу, зьяўляючыся адной зь першых краінаў, якія калянізавалі Новы Сьвет. Цяпер як рэшткі колішняй імпэрыі існуе вялікая колькасьць гішпанамоўных краінаў, а гішпанская мова зьяўляецца роднай больш чым для 500 мільёнаў чалавек, зьяўляючыся другой паводле распаўсюджанасьці роднай мовай сьвету (пасьля кітайскай).