Вэнэсуэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэнэсуэ́ла (афіц. Баліварыянская Рэспубліка Вэнэсуэла, гішп. República Bolivariana de Venezuela) — краіна на паўночным узьбярэжжы Паўднёвай Амэрыкі. Краіна мяжуе з Гаянай на ўсходзе, Бразыліяй на поўдні і Калюмбіяй на захадзе. Сталіцай і найбуйнейшай гарадзкой аглямэрацыяй зьяўляецца горад Каракас. З Гаянай урад Вэнэсуэлы мае напружаныя адносіны праз патрабаваньне аб перадачы часткі спрэчнай тэрыторыі ў склад Вэнэсуэлы. Краіна мае надзвычай высокую біяразнастайнасьць і займае сёмае месца ў сьпісе дзяржаваў з найбольшай колькасьцю вядомых відаў[1].
Вэнэсуэла гішп. Venezuela | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Dios y Federación | |||||
Дзяржаўны гімн: «Gloria al bravo pueblo» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
Сталіца | Каракас | ||||
Найбуйнейшы горад | Каракас | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт |
Фэдэратыўная рэспубліка Нікаляс Мадура | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
33-е месца ў сьвеце 916 445 км² 0,32 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
40-е месца ў сьвеце 29 105 632 30,2/км² | ||||
Этнічны склад |
| ||||
СУП • агульны (2015) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $491,585 млрд $15 891 | ||||
Валюта | Балівар фуэртэ (VEF) | ||||
Часавы пас | VET (UTC-4) | ||||
Незалежнасьць — ад Гішпаніі — ад Вялікай Калюмбіі |
5 ліпеня 1811 13 студзеня 1830 | ||||
Аўтамабільны знак | YV | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ve | ||||
Тэлефонны код | +58 |
Тэрыторыя цяперашнай Вэнэсуэла была калянізавана Гішпаніяй у 1522 годзе на тле супраціву з боку карэнных народаў. У 1811 годзе краіна атрымала незалежнасьць і была ўключана ў склад фэдэральнай рэспублікі Вялікая Калюмбія, як адзін з рэгіёнаў. У 1830 годзе краіна атрымала поўную незалежнасьць. У XIX стагодзьдзі Вэнэсуэла пацярпела ад палітычных узрушэньняў і самаўладзьдзя з боку шэрагу вайсковых дыктатараў, што цягнулася ажно да сярэдзіны XX стагодзьдзя. З 1958 году краіна мела шэраг дэмакратычных урадаў. Эканамічныя крызы ў 1980-х і 1990-х гадоў прывялі да некалькіх палітычных крызаў, у тым ліку бунтаў у Каракасе ў 1989 годзе і дзьве спробы дзяржаўнага перавароту ў 1992 годзе. У 1993 годзе адбыўся імпічмэнт дзейнага прэзыдэнта Карляса Андрэса Пэрэса за растрату дзяржаўных сродкаў і абвалу даверу да кіруючай улады. У канцы 1990-х пачаўся ўздым кар’еры вайсковага афіцэра і аднаго з удзельнікаў перавароту Уга Чавэса, які запусьціў гэтак званую «Баліварыянскую рэвалюцыю». Пераўтварэньне дзяржавы пачалося ў 1999 годзе ва Ўстаноўчым сходзе, менавіта ў гэты час была напісаная новая канстытуцыя краіны, паводле якой назва краіны была зьмененан на Баліварыянская Рэспубліка Вэнэсуэла.
Дзяржава зьяўляецца фэдэратыўнай прэзыдэнцкай рэспублікай, якая складаецца з 23 штатаў і сталічнай акругі, а таксама залежных тэрыторыяў, якія ахопліваюць прыбярэжныя астравы Вэнэсуэлы. Акрамя таго, Вэнэсуэла дэкляруе сувэрэнітэт над часткай тэрыторыі Гаяны на захад ад ракі Эсэкіба плошчай у 159500 км²[2]. Вэнэсуэла зьяўляецца адной з самых урбанізаваных краінаў Лацінскае Амэрыцы[3][4], а пераважная большасьць вэнэсуэльцаў мешкаюць у гарадох на поўначы краіны, асабліва ў Каракасе, які зьяўляецца самым буйным горадам у Вэнэсуэле.
Нафта была знойдзена ў краіне ў пачатку XX стагодзьдзя, і, на сёньня, Вэнэсуэла мае найбуйнешыя ў сьвеце выведаныя запасы нафты і зьяўляецца адным зь вядучых сусьветных экспартэраў гэтае сыравіны. Раней краіна была слабаразьвітым экспартэрам сельскагаспадарчых тавараў, як то кава і какава, але нафта хутка выціснула астатнія пазыцыі з экспартнага сьпісу, то бок дзяржаўныя даходы ў першую чаргу базуюцца на нафце. Перанасычэньне сусьветнага рынку нафты ў 1980-я гады прывяло да крызы зьнешняй запазычанасьці і зацягнутай эканамічнай крызы ўнутры дзяржавы. Інфляцыя дасягнула піку на ўзроўні 100% у 1996 годзе і ўзровень беднасьці вырас да 66% у 1995 годзе, у той час як СУП на душу насельніцтва на 1998 год упаў да ўзроўню 1963 году, зьнізіўшыя на траціну ў параўнаньні зь пікам у 1978 годзе. Аднаўленьне коштаў на нафту на пачатку 2000-х гадоў падсілкавалі нафтавыя фонды Вэнэсуэлы, даючы магчымасьць аднавіць эканамічныя паказчыкі з 1980 году. Урад Вэнэсуэлы ачолены Уга Чавэсам затым усталяваў папулісцкую палітыку ў галіне сацыяльнага забесьпячэньня, якая першапачаткова спрыяла росту вэнэсуэльскай эканомікі і павелічэньню выдаткаў на сацыяльныя патрэбы, а таксама часоваму скарачэньню эканамічнай няроўнасьці і беднасьці ў першыя гады рэжыму[5]. Тым ня менш, далейшае зьніжэньне коштаў на нафту прывяло да краху нацыянальнай эканомікі і дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне. Крыза прывяла да гіпэрінфляцыі і эканамічнай дэпрэсіі[6], недахопу асноўных спажывецкіх тавараў[7][8] і рэзкага павелічэньня беспрацоўя[9], беднасьці[10], распаўсюду хваробаў, дзіцячай сьмяротнасьці, недаяданьня і злачынства.