Малдаўская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малда́ўская мо́ва (па-малдаўску: лимба молдовеняскэ) — паняцьце, якім вызначаецца дзяржаўная мова Малдовы. Па меркаваньні большасьці лінгвістаў, зьяўляецца малдаўскім дыялектам дака-румынскай мовы, нароўні зь іншымі рэгіянальнымі румынскімі дыялектамі: мунтэнскім, алтэнскім, ардэленскім (трансыльванскім) і інш[1].
Хуткія факты Ужываецца ў, Народ(-ы) ...
Малда́ўская мо́ва | |
па-малдаўску: лимба молдовеняскэ | |
Ужываецца ў | Малдоўская ССР Прыднястроўе |
---|---|
Народ(-ы) | Малдаване |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Прыднястроўе |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, кірыліца, румынскі альфабэт[d] і Малдаўская кірыліца |
Коды мовы |
Закрыць
Малдаўская мова таксама зьяўляецца адной з афіцыйных моваў самаабвешчанай, але непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, дзе, у адрозненьне ад астатняй тэрыторыі Малдовы, захоўваецца кірылічная графіка. Ва Ўкраіне мае рэгіянальны статус, пры гэтым улічваючыся асобна ад румынскай мовы.