Іспанія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспанія дэбютавала на конкурсе песні «Еўрабачанне» у 1961 годзе, калі Канчыта Баўтыста з песняй «Estando contigo» заняла 9-е месца. З 1999 года ўваходзіць у «Вялікую пяцёрку», разам з Вялікабрытаніяй, Германіяй, Італіяй і Францыяй, гэта дае ёй права аўтаматычнага праходу ў фінал.
Іспанія | |
---|---|
Вяшчальнік | TVE |
Адбор | Нацыянальны
1961–1962
1964–1965 1969–1971 1976 2000–2005 2007–2011 2014 2016–2019 Унутраны
1963–1964
1966–1969 1972–1975 1977–1999 2006 2012–2013 2015 2020 |
Удзелы | |
Удзелы | 59 |
Першы выступ | 1961 |
Лепшы вынік | 1 (1968, 1969) |
Горшы вынік | Апошняе (1962, 1965,1983, 1999, 2017) |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Іспанія перамагала ў конкурсе двойчы: першы раз у 1968 годзе, калі краіну прадстаўляла Масіль з песняй «La, la, la», і другі раз у наступным годзе, калі ад краіны ўдзельнічала Саломе з песняй «Vivo Cantando». Аднак конкурс праводзіўся ў краіне толькі адзін раз. Пасля другой перамогі было вырашана, што конкурс пройдзе ў Нідэрландах. Таксама Іспанія чатыры разы займала другое месца, і адзін раз трэцяе. Акрамя таго, краіна пяць разоў займала апошняе месца, у тым ліку, тры разы не атрымала ні аднаго бала. З 2005 года краіна не мае вялікіх поспехаў на конкурсе. За апошнія 15 гадоў Іспанія патрапіла ў топ-10 толькі 2 разы (пры гэтым двойчы на 10 месцы).
Іспанія ўдзельнічае ў конкурсе бесперапынна з 1961 года, і за ўвесь час удзелу набрала 2738 балаў.