Эрвін Шродзінгер
аўстрыйскі фізік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́рвін Ру́дольф Іо́зеф Алякса́ндр Шро́дзінгер[5], таксама Шро́дынгер[6][7] (ням.: Erwin Rudolf Josef Alexander Schrödinger; 12 жніўня 1887, Вена, Аўстрыя — 4 студзеня 1961, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1933 разам з Полем Дыракам) за адкрыццё новых аспектаў тэорыі атамаў і іх застасаванне.
Эрвін Шродзінгер | |
---|---|
ням.: Erwin Schrödinger | |
| |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1887(1887-08-12)[1][2][…] |
Месца нараджэння | Вена, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 4 студзеня 1961(1961-01-04)[3][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | Вена, Аўстрыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Рудольф Шродзінгер[d] |
Жонка | Annemarie Schrödinger[d] |
Дзеці | Ruth Braunizer[d] |
Род дзейнасці | фізік, фізік-тэарэтык, навуковы работнік, прафесар, пісьменнік-дакументаліст, матэматык |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы |
Венскі ўніверсітэт, Енскі ўніверсітэт, Універсітэт Штутгарта, Універсітэт Брэслау , Цюрыхскі ўніверсітэт Берлінскі ўніверсітэт, Оксфардскі ўніверсітэт, Грацскі ўніверсітэт, Генцкі ўніверсітэт, Дублінскі інстытут вышэйшых даследаванняў |
Альма-матар | Венскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік |
Франц Экснер Эган Швейдлер Фрыдрых Хазенерль |
Вядомы як | адзін са стваральнікаў квантавай механікі |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1933) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Квантавая механіка | ||||||||||||||||||
Прынцып нявызначанасці Гейзенберга | ||||||||||||||||||
Уводзіны Матэматычныя асновы
| ||||||||||||||||||
Шродзінгеру належыць шэраг фундаментальных вынікаў у галіне квантавай тэорыі, якія ляглі ў аснову хвалевай механікі: ён сфармуляваў хвалевыя ўраўненні (стацыянарнае і залежнае ад часу ўраўненні Шродзінгера), паказаў тоеснасць развітога ім фармалізму і матрычнай механікі, распрацаваў хвалевамеханічную тэорыю абурэнняў (руск.) (бел., атрымаў рашэнні шэрагу канкрэтных задач. Шродзінгер прапанаваў арыгінальную трактоўку фізічнага сэнсу хвалевай функцыі; у наступныя гады неаднаразова падвяргаў крытыцы агульнапрынятую Капенгагенскую інтэрпрэтацыю квантавай механікі (парадокс «ката Шродзінгера» і іншае). Акрамя таго, ён з’яўляецца аўтарам мноства работ у розных галінах фізікі: статыстычнай механіцы і тэрмадынаміцы, фізіцы дыэлектрыкаў, тэорыі колеру, электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці і касмалогіі; ён распачаў некалькі спроб пабудовы адзінай тэорыі поля. У кнізе «Што такое жыццё?» Шродзінгер звярнуўся да праблем генетыкі, зірнуўшы на феномен жыцця з пункту гледжання фізікі. Ён надаваў вялікую ўвагу філасофскім аспектам навукі (англ.) (бел., антычным (бел. (тар.)) (бел. і ўсходнім філасофскім канцэпцыям (англ.) (бел., пытаннях этыкі і рэлігіі.