Прынцып нявызначанасці Гейзенберга (або Гайзенберга) у квантавай механіцы — фундаментальная няроўнасць (суадносіны нявызначанасцей), якая ўстанаўлівае граніцу дакладнасці адначасовага вызначэння пары квантавых назіраных, што характарызуюць сістэму, апісваных некамутуруючымі аператарамі (напрыклад, каардынаты і імпульсу, тока і напружання, электрычнага і магнітнага поля). Суадносіны нявызначанасцей[* 1] задае ніжнюю граніцу для здабытку сярэднеквадратычных адхіленняў пары квантавых назіраных. Прынцып нявызначанасці, адкрыты Вернерам Гейзенбергам ў 1927 г., з'яўляецца адным з краевугольных камянёў квантавай механікі.
Хуткія факты Аснова, Фундаментальныя паняцці ...
Закрыць