Генацыд у Руандзе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генацы́д у Руа́ндзе — масавыя забойствы, генацыд тутсі і памяркоўных хуту ў Руандзе, учыненыя народам хуту. Прыблізна за 100 дзён (з 7 красавіка 1994 г. па сярэдзіну ліпеня) недзе 500 000 — 1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты[1], што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як аказу, многія з якіх займалі пазіцыі на вышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з радоў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (жандармерыі), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі, і грамадзянскай супольнасці хуту.
Генацыд у Руандзе | |
---|---|
Месца нападу |
Руанда |
Мэта нападу | Папуляцыя тутсі |
Дата |
7 красавіка — 15 ліпеня 1994 г. |
Спосаб нападу | Генацыд, масавыя забойствы |
Загінулыя | 500 000 — 1 000 000[1] |
Арганізатары | Урад хуту, міліцыя Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі |
Генацыд меў месца ў кантэксце Грамадзянскай вайны ў Руандзе — канфлікце, які пачаўся ў 1990-х гадах паміж урадам пад кантролем хуту і Руандыйскім Патрыятычным Фронтам (РПФ), які складаўся пераважна з паўстанцаў-тутсі, сем'і якіх уцяклі ва Уганду, каб уратаваць сябе ад ранейшых хваляў жорсткасці хуту ў дачыненні да тутсі. Міжнародны ціск на ўрад хуту Жувеналя Хаб'ярыманы (англ.) (бел. прывёў да спынення агню ў 1993 г. і распрацоўкі Арушскіх пагадненняў (англ.) (бел., якія павінны былі стварыць змешаны ўрад з удзелам РПФ. Гэта пагадненне выклікала незадаволенасць многіх кансерватыўных хуту, уключаючы членаў аказу, якія разглядалі яго як паражэнне ў барацьбе з ворагам. Сярод шырокіх слаёў насельніцтва хуту ваенная кампанія РПФ узбудзіла актывізацыю падтрымкі, так званай, ідэалогіі «Моц хуту (англ.) (бел.», якая пазіцыянавала РПФ у якасці варожай сілы, мэтай якой былі аднаўленне манархіі тутсі (англ.) (бел. і занявольванне хуту, што рабіла дзве палітычныя сілы надзвычай апазіцыйнымі адну да адной.
6 красавіка 1994 г. самалёт, на борце якога знаходзіліся Хаб'ярымана і Прэзідэнт Бурундзі Сіпрыен Нтар'яміра (англ.) (бел., быў збіты (англ.) (бел. ў час свайго прызямлення ў Кігалі — у катастрофе ніхто не выжыў. Генацыд пачаўся з забойстваў на наступны дзень: салдаты, паліцыя і міліцыя хутка ліквідавалі лідараў ключавых тутсі і памяркоўных хуту, тады ўстанавілі кантрольна-прапускныя пункты і барыкады і выкарыстоўвалі карткі нацыянальнай ідэнтыфікацыі Руанды, каб сістэматычна высвятляць этнічную прыналежнасць людзей і забіваць тутсі. Гэтыя сілы наймалі або прымушалі грамадзянскіх хуту ўзбройваць сябе мачэтэ, дубінкамі, вострымі прадметамі і іншай зброяй у мэтах згвалтаванняў, калечання і забойстваў іх суседзяў-тутсі і знішчэння або разрабавання іх маёмасці. Парушэнне мірнага пагаднення прымусіла РПФ аднавіць свой наступ, у выніку чаго ён заняў паўночную частку краіны, а затым захапіў Кігалі ў сярэдзіне ліпеня, што і спыніла ўрэшце генацыд. Падчас гэтых падзей і іх наступстваў Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН) у цэлым і такія краіны, як Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Вялікабрытанія і Бельгія, крытыкаваліся за іх бяздзейнасць, у тым ліку за няздольнасць умацаваць свае сілы міратворцаў па мандаце Місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па Руандзе (англ.) (бел. (МААНпР), а назіральнікі крытыкавалі ўрад Францыі за падтрымку генацыдальнага рэжыму нават пасля пачатку генацыду.
Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны. Распаўсюджанае выкарыстанне ваенных згвалтаванняў (англ.) (бел. прывяло да ўсплёску ВІЧ-інфекцыі, у тым ліку да нараджэння дзяцей ад інфіцыраваных падчас згвалтавання маці; шматлікія сем'і сталі складацца з дзяцей-сірот і ўдоў. Знішчэнне інфраструктуры і цяжкая дэпапуляцыя краіны выклікала крах эканомікі, што стварыла выпрабаванне перад урадам, які дэклараваў дасягненне хуткіх эканамічных росту і стабілізацыі. Ваенная перамога РПФ і ўсталяванне ўрада, дзе дамінаваў РПФ, справакавала многіх хуту на ўцёкі ў суседнія краіны, асабліва ва ўсходнюю частку Заіра (цяпер вядомага пад назвай «Дэмакратычная Рэспубліка Конга», скарочана ДРК), дзе генацыднікі хуту пачалі перагрупоўку ў лагерах бежанцаў уздоўж мяжы з Руандай. Абвяшчаючы неабходнасць спынення далейшага генацыду, урад на чале з РПФ пачаў ваенную інтэрвенцыю ў Заір, уключаючы Першую (англ.) (бел. (1996—1997 гг.) і Другую (англ.) (бел. (1998—2003 гг.) Кангалезскія Войны. Узброенае супрацьстаянне паміж урадам Руанды і іх апанентамі ў ДРК працягвалася праз выступы міліцыі (апалчэнцаў) у рэгіёне Гома, уключаючы паўстанне M23 (англ.) (бел. (2003—2013 гг.). Вялікія колькасці руандыйскіх хуту і тутсі працягваюць жыць бежанцамі ў гэтым рэгіёне. Сёння Руанда мае два дзяржаўныя святы (англ.) (бел., падчас якіх згадваецца генацыд. Перыяд нацыянальнага ўшанавання памяці ахвяр генацыду пачынаецца ў Дзень Памяці Генацыду 7 красавіка і завяршаецца Днём Вызвалення (англ.) (бел. 4 ліпеня. Тыдзень, які ідзе пасля 7 красавіка, з'яўляецца афіцыйным тыднем жалобы. Генацыд у Руандзе паслужыў штуршком для стварэння Міжнароднага крымінальнага суда, каб выключыць неабходнасць стварэння асобных трыбуналаў для судовага пераследу асоб, абвінавачаных у інцыдэнтах, звязаных з генацыдам, злачынствамі супраць чалавецтва і ваеннымі злачынствамі.