Дзяржава Сасанідаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржава Сасані́даў — дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе на тэрыторыях сучасных Ірана, Афганістана, Ірака, Каўказскай Албаніі, большай часткі Азербайджана, Арменіі і Грузіі. Існавала з 224 па 651 год. Кіравалася дынастыяй Сасанідаў.
імперыя | |||||
Эраншахр | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
224 — 652
|
|||||
Сталіца | Ктэсіфон | ||||
Мова(ы) | сярэднеперсідская, таксама арамейская | ||||
Афіцыйная мова | Middle Persian[d], Parthian[d], кайнэ і Арамейскія мовы | ||||
Рэлігія | зараастрызм, таксама хрысціянства, маніхейства | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва | іранцы, армяне, яўрэі, арабы, асірыйцы, грузіны | ||||
Форма кіравання | феадальная манархія[d] і манархія | ||||
Пераемнасць | |||||
< Парфянскае царства | |||||
Арабскі халіфат > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Ірана | |
---|---|
| |
Персідская імперыя — Персідскія цары | |
Да нашай эры | |
Дагістарычны Іран | |
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.) | |
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.) | |
Джырофт (3000—500 да н.э.) | |
Элам (2700—539 да н.э.) | |
Мана (1000—700 да н.э.) | |
Мідыя (728—550 да н.э.) | |
Ахеменіды (648—330 да н.э.) | |
Селеўкіды (330—150 да н.э.) | |
Наша эра | |
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.) | |
Сасаніды (224—650) | |
Арабскае заваяванне (637—651) | |
Амеяды (661—750) | |
Абасіды (750—1258) | |
Тахірыды (821—873) | |
Алавіды (864—928) | |
Сафарыды (861—1003) | |
Саманіды (875—999) | |
Зіярыды (928—1043) | |
Буіды (934—1055) | |
Газневіды (963—1187) | |
Сельджукі (1037—1194) | |
Гурыды (1149—1212) | |
Харэзмшахі (1077—1231) | |
Хулагуіды (1256—1353) | |
Музафарыды (1314—1393) | |
Чабаніды (1337—1357) | |
Сербедары (1337—1381) | |
Джалаірыды (1370—1432) | |
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468) | |
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508) | |
Сефевіды (1501—1722/1736) | |
Хатакі (1722—1729) | |
Афшарыды (1736—1802) | |
Зенды (1750—1794) | |
Каджары (1781—1925) | |
Пехлеві (1925—1979) | |
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979) | |
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980) | |
Партал «Іран» |
Найбольшага росквіту імперыя дасягнула пры Хасрове I Анушырване, найбольшага (але кароткачасовага) пашырэння межаў у кіраванне Хасрова II Парвіза (Абарвеза, Апарвеза, «Пераможнага») — унука Хасрова I Анушырвана і сына Армізда III, і ўключала землі цяперашніх Ірана, Ірака, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, усходнюю частку сучаснай Турцыі і часткі цяперашніх Індыі, Сірыі, Пакістана; часткова тэрыторыя сасанідскай дзяржавы захоплівала Каўказ, Цэнтральную Азію, Аравійскі паўвостраў, Егіпет, землі цяперашніх Іарданіі, Ізраіля і Палесціны, пашырыўшы Сасанідскі Іран (хоць і кароткачасова) амаль да межаў дзяржавы Ахеменідаў.
У сярэдзіне VII стагоддзя імперыя Сасанідаў была знішчана і паглынута Арабскім халіфатам.