Банк міжнародных разьлікаў
міжнародная фінансавая ўстанова, якая належыць цэнтральным банкам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Банк міжнародных разьлікаў (анг. Bank for International Settlements) — міждзяржаўны банк, заснаваны ў траўні 1930 году ў Базэлі (Швайцарыя).
Банк міжнародных разьлікаў | |
франц. Banque des règlements internationaux | |
Галаўная сядзіба БМР (2014 год) | |
Дзяржавы-ўдзельніцы БМР (2022 год) | |
Абрэвіятура | БМР |
---|---|
Дата ўтварэньня | 17 траўня 1930 (93 гады таму) |
Тып | банк |
Юрыдычны статус | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
Мэта | спрыяньне разьлікам між галоўнымі банкамі |
Штаб-кватэра | Базэль, раён Вялікі Базэль, мікрараён Сьвяты Олбан, Галоўная чыгуначная плошча, д. 2[1] |
Месцазнаходжаньне | Швайцарыя |
Каардынаты | 47°32′52″ пн. ш. 7°35′30″ у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Кітай, Мэксыка, Ангельшчына, ЗША, Нямеччына, Швэцыя |
Сяброўства | 63 галоўныя банкі (2023 год) |
Афіцыйныя мовы | ангельская |
Старшыня | Франсуа Вільруа дэ Галё |
Галоўны распараднік | Агустын Карстэнс |
Намесьнік гал. распарадніка | Луіс Пэрэйра да Сылва |
Кіраўнік Інстытуту фінансавай устойлівасьці | Фэрнанда Рэстой[2] |
Асноўныя асобы | Крыстын Лягард, Джэром Паўэл[3] |
Кіроўны орган | Рада кіраўнікоў |
Зьвязаныя кампаніі | Базэльскі камітэт банкаўскага нагляду, Інстытут фінансавай устойлівасьці |
Бюджэт | 337 млн СПЗ (2022 год) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 637 (2023 год)[4] |
Сайт | bis.org |
Паводле 55-га артыкула Статуту БМР, маёмасьць і сродкі банку незалежна ад разьмяшчэньня і ўстановы ўтрыманьня не падлягаюць захопу, арышту і замарозцы, як і давераныя яму ўклады[5]. На 2023 год яго пайшчыкамі былі 63 галоўныя банкі краінаў, на якія прыпадала каля 95% сусьветнага сукупнага ўнутранага прадукту. Улучаў Інстытут фінансавай устойлівасьці, 2 прадстаўніцтвы ў Ганконгу (Кітай) і Мэхіка (Мэксыка)[6], а таксама 6 асяродкаў новаўвядзеньняў у Ганконгу, Нью-Ёрку (ЗША) і 4 у краінах Эўропы: Цюрыху (Швайцарыя), Франкфурце-на-Майне (Нямеччына), Лёндане (Ангельшчына) і Стакгольме (Швэцыя)[7]. На 31 сакавіка 2023 году БМР меў сродкі на 350 млрд спэцыяльных правоў запазычаньня (СПЗ) ў Міжнародным валютным фондзе (ЗША). Сярод іх 38% складалі дзяржаўныя аблігацыі, 20% — наяўныя грошы ў галоўных банках, 18% — пагадненьні зваротнага выкупу дзяржаўных аблігацыяў, 14% — пазыкі і 8% — золата і пазыкі ім (102 тоны). Абавязкі на 308 млрд СПЗ складаліся з валютных укладаў галоўных банкаў[8].