Вугорскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугорскія мовы — ґрупа роднасных моваў у складзе фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць вугорцы, ханты і мансі. Распаўсюджаныя перш за ўсё ў Вугоршчыне, Ханты-Мансійскай АА (Расея), а таксама ў Румыніі, Славаччыне, Украіне, Сэрбіі, Томскай вобласьці і Ямала-Ненецкай АА Расеі.
Quick Facts Народнасьць, Арэал ...
Вугорская моўная група | |
Народнасьць | вугорцы, ханты, мансі (уваходзяць у фіна-вугорскія народы) |
---|---|
Арэал | Вугоршчына, Заходняя Сыбір |
Лінгвістычная клясыфікацыя | уральскія мовы
|
Склад | |
Колькасьць носьбітаў | Прыблізна 15 000 000 чалавек |
Close
Ґрупа вугорскіх моваў улучае ў сябе вугорскую, хантыйскую і мансійскую мову. Часам хантыйскую і мансійскую мовы вылучаюць у обска-вугорскую падґрупу ў складзе вугорскіх моваў.
На вугорскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 15 мільёнаў чалавек, абсалютную большасьць з гэтае колькасьці складаюць носьбіты вугорскае мовы[1].