Цына
хімічны элемэнт з атамным нумарам 50 / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цы́на[4][5][6] (цын, волава[7]; лац. stannum) — серабрыста-белы мэтал.
- Ня варта блытаць з волавам — мяккім сінявата-шэрым мэталам.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
срэбна-белы, мяккі мэтал | ||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Цына, Sn, 50 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Мэталы | |||||
Група, пэрыяд, блёк | IV (14), 5, p | |||||
Адносная атамная маса | 118,710 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Kr] 4d10 5s2 5p2 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 18, 18, 4 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Колер | срэбны, шэры | |||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 7,310[1] г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 231,93[1] °C | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | 2270[2] °C | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Атамны радыюс | 172[3] пм | |||||
Хімічны элемэнт IV (14) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 50. Хімічны знак — Sn. Цына паказвае хімічнае падабенства з абодвума суседнімі элемэнтамі ў групе пэрыядычнай табліцы, германам і волавам, і мае дзвьве магчымыя ступені затляненьня. Цына мае 10 стабільных ізатопаў — найбольшую колькасьць стабільных ізатопаў з усіх элемэнтаў пэрыядычнай табліцы. Цыну атрымліваюць галоўным чынам зь мінэральнага касытэрыту, дзе яна маецца ў выглядзе дыаксыду цыны (SnO2). Цыная вядомая са старажытнасьці і выкарыстоўвалася ў складзе бронзы ад 3 тысячагодзьдзя да н. э.[8] Цына існуе ў двух алятропных мадыфікацыях. Структура крышталічнай краты ў белай (β)-мадыфікацыі тэтраганальная.