Фэрэнцвараш Будапэшт
вугорскі футбольны клюб з Будапэшту / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Фэрэнцва́раш» (па-вугорску: Ferencvárosi) — вугорскі футбольны клюб з гораду Будапэшту, базуецца ў сталічным раёне Фэрэнцвараш. Заснаваны ў 1899 годзе Фэрэнцам Шпрынгерам і групай мясцовых жыхароў дзявятага раёну Будапэшта. 35-разовы чэмпіён Вугоршчыны, 24-разовы ўладальнік Кубка Вугоршчыны, 6-разовы ўладальнік Супэркубка Вугоршчыны і 2-разовы ўладальнік Кубка вугорскай лігі.
Фэрэнцвараш | |||||
Заснаваны | 1899 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Горад | Будапэшт, Вугоршчына | ||||
Стадыён |
Групама-арэна Умяшчальнасьць: 22 000 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Нацыянальны чэмпіянат | ||||
· 2022—2023 | 1 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fradi.hu (вуг.) (анг.) |
Клюб мае ня толькі футбольную каманду, але і іншыя падразьдзяленьні, як то жаночы футбол, жаночы гандбол, мужчынскі футзал, мужчынскі хакей, мужчынскі гандбол, мужчынскае воднае пола, вэляспорт, гімнастыка, лёгкая атлетыка, барацьба, кэрлінг і плаваньне. Аднак, відавочна, што больш за ўсё заўзятары падтрымліваюць менавіта футбольную каманду, якая зьяўляеца самай папулярнай у краіне сярод усіх футбольных клюбаў[1]. Традыцынымі клюбнымі колерамі ёсьць зялёны і белы. Талісманам клюбу ёсьць зялёны арол, дзякуючы якому клюб мае мянушку «зялёныя арлы».