Чэска-славацкія мовы
падгрупа заходнеславянскіх моваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэ́ска-слава́цкія мовы (па-чэску: česko-slovenské jazyky, па-славацку: česko-slovenské jazyky) — адна з трох падгрупаў нароўні зь лехіцкай і лужыцкай у складзе групы заходнеславянскіх моваў[1].
- Ня варта блытаць з тэрмінам «чэхаславацкая мова».
Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...
чэска-славацкая падгрупа | |
Народнасьць | чэхі, славакі |
---|---|
Арэал | Чэхія, Славаччына, Нямеччына, Аўстрыя, Сэрбія, Румынія, Вугоршчына, Украіна, Харватыя, ЗША, Канада, Аўстралія |
Лінгвістычная клясыфікацыя | індаэўрапейская сям'я |
Склад | |
Колькасьць носьбітаў | каля 18 млн |
Закрыць
Чэска-славацкая падгрупа ўключае ў свой склад дзьве мовы, распаўсюджаныя ў асноўным на тэрыторыі Чэхіі ды Славаччыны — чэскую і славацкую. Апрача нацыянальных літаратурных моваў вядомыя, створаныя на падмурку дыялектаў чэскай ды славацкай моваў, літаратурныя мікрамовы — ляская і ўсходнеславацкая адпаведна[2][3], а таксама габрэйска-чэскія гаворкі кнааніт, фармавананьне якіх ішло на аснове старажытначэскае мовы і якія, аднак, выйшлі з ужытку на XVI ст.[4][5]
Агульная колькасьць носьбітаў налічвае каля 18 млн чал.