Другая кангалезская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая кангалезская вайна[17] (фр.: Deuxième guerre du Congo, англ.: Second Congo War), таксама вядомая як Вялікая афрыканская вайна[18] (фр.: Grande guerre africaine, англ.: Great African War) — узброены канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у якім удзельнічалі шматлікія ўзброеныя групы з дзесяці краін.
Другая кангалезская вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 2 жніўня 1998 — 30 чэрвеня 2003 | ||
Месца | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | ||
Вынік | Мірнае пагадненне ў Кіншасе, падзел улады паміж Кабілай і апазіцыяй | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна пачыналася як грамадзянская, праз супрацьстаянне народаў хуту і тутсі, але затым у ёй прынялі ўдзел іншыя дзяржавы Афрыкі[18], што было выклікана барацьбой краін кантыненту за рэсурсы ДР Конга[19]. Фактычным працягам падзей стаў канфлікт у Ківу[20].
У выніку баявых дзеянняў і іх наступстваў загінула ад 3,4 да 6 млн чалавек, у асноўным ад хвароб і голаду, што робіць гэтую вайну адной з самых кровапралітных у сусветнай гісторыі і самым смяротным канфліктам з часоў Другой сусветнай[21].
Урад ДРК называў канфлікт «Агрэсіўнай вайной» (фр.: guerre d'aggression) або «Акупацыйнай вайной» (guerre d'occupation), а паўстанцы — «Вайной выпраўлення» (guerre de rectification)[22].