Дыксан (пасёлак гарадскога тыпу)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыксан[1] (руск.: Ди́ксон) — пасёлак гарадскога тыпу на поўначы Краснаярскага краю Расіі, у Таймырскім Даўгана-Ненецкім раёне. Утварае гарадское паселішча пасёлак Дыксан. З’яўляецца самым паўночным населеным пунктам Расіі. Размешчаны на ўзбярэжжы Енісейскага заліва, на заходнім ускрайку Берага Пятра Чычагава паўвострава Таймыр і на востраве Дыксан, падзеленых пралівам.
Пасёлак гарадскога тыпу
Дыксан
| ||||||||||||||||||||||||||
Самы паўночны порт у Расіі. Аэрапорт (з верасня па снежань 2010 года яго эксплуатацыя была прыпыненая з-за дрэннага стану УПП, гэта рэзка пагоршыла транспартныя зносіны пасёлка з іншымі рэгіёнамі).
Палярная станцыя (з 1916), на базе якой створаны радыёметэаралагічны цэнтр і геафізічная абсерваторыя. Краязнаўчы музей. Раней адзін з важных партоў Паўночнага марскога шляху, бункеровачная база марскога флоту, рыбзаводы. Мае важнае транспартна-лагістычнае размяшчэнне ў стратэгічна важным пункце Паўночнага Ледавітага акіяна.