Леанід Ільіч Брэжнеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэжнеў.
Леані́д Ільі́ч Брэ́жнеў, (6 снежня 1906 (19 снежня 1906), г. Каменскае, Екацерынаслаўская губерня, Расійская імперыя; зараз горад Кам’янскэ, Днепрапятроўская вобласць (Украіна) — 10 лістапада 1982, Масква, СССР) — кіраўнік савецкай дзяржавы ў 1964—1982 гадах. Першы Сакратар ЦК КПСС з 1964 (з 1966 Генеральны Сакратар) і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 1960 па 1964 і з 1977 па 1982.
Хуткія факты Леанід Ільіч Брэжнеў, генеральны сакратар ЦК КПСС ...
Закрыць
Герой Сацыялістычнай Працы (1961)[6] і чатырохкратны Герой Савецкага Саюза (1966[7], 1976, 1978, 1981). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1973) і Ленінскай прэміі па літаратуры (1979).