Спатканне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спатканне — адна з формаў сацыяльнага ўзаемадзеяння (руск.) (бел., частка інстытута заляцання, што мае мэтай ацаніць адзін аднаго на прыдатнасць у якасці партнёра для інтымных адносін ці шлюбнага саюза[1]. Хоць тэрмін мае некалькі значэнняў, звычайна ён ставіцца да акта сустрэчы і ўдзелу па сузгоднасці ў некаторай сацыяльнай актыўнасці публічна, разам, як пара.
Міжасобасныя адносіны |
Тыпы адносін |
|
Падзеі |
|
Пачуцці і эмоцыі |
|
Учынкі |
|
Гвалт у адносінах |
|
|
Прынятыя практыкі і звычаі спаткання, як і тэрміны, што выкарыстоўваюцца для яго апісання, значна адрозніваюцца ад краіны да краіны. У самым агульным сэнсе гэта сустрэча двух чалавек, што наладжваюць стасункі і вывучаюць, сумяшчальныя ці яны для правядзення часу разам публічна як пара. Яны могуць мець, а могуць пакуль яшчэ і не мець сексуальных адносін адзін з адным. Гэты перыяд заляцання часам разглядаецца як папярэднік змовіны (руск.) (бел. ці шлюбу.