Альбанская мова
індаэўрапейская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Альба́нская мо́ва (саманазва: gjuha shqipe, вымаўл. [ˈɟuha ˈʃcipɛ]; shqip, [ʃcip]) — індаэўрапейская мова, на якой размаўляюць альбанцы ў Альбаніі, Косаве і некаторых іншых рэгіёнах і краінах паўднёвай Эўропы. Непасрэдна ўваходзіць у склад індаэўрапейскай моўнай сям’і (у адрозьненьне ад іншых індаэўрапейскіх моваў, якія падзеленыя між галінамі індаэўрапейскай сям’і), аднак некаторымі лінгвістамі высоўваюцца гіпотэзы пра роднасьць альбанскай мовы зь некаторымі мёртвымі індаэўрапейскімі мовамі (напрыклад, ілірыйскімі).
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Альбанская мова | |
shqip, gjuha shqipe | |
[[Файл:Albanian dialects.svg|]] | |
Ужываецца ў | Альбаніі, Косава, Паўночнай Македоніі, Грэцыі, Чарнагорыі, Італіі |
---|---|
Рэгіён | Балканы |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Альбаніі, Косава (часткова прызн.) |
Дапаможная мова ў | Італіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Баўгарыі, Румыніі, Сэрбіі, Харватыі |
Рэгулюецца | аддзяленьнямі альбаналёгіі й сацыяльных навук Альбанскай Акадэміі навук |
Пісьмо | лацінскае пісьмо[1] і Albanian alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | sq |
ISO 639-2(Б) | alb |
ISO 639-2(Т) | sqi |
ISO 639-3 | sqi |
Close
Колькасьць носьбітаў на сёньня — каля 7,4 мільёнаў[2]. Афіцыйная мова Альбаніі й часткова прызнанага Косава, мае афіцыйны статус у Паўночнай Македоніі (у рэгіёнах, дзе альбанцы складаюць больш за 20% насельніцтва) і Чарнагорыі.