Срэ́бра (Ag, па-лацінску: argentum, ад англа-саксонскага sedlfor siolfur) Ag — хімічны элемэнт 11 групы пэрыядычнай сыстэмы (паводле старой клясыфікацыі — першай пабочнай падгрупы); атамны нумар 47. Бліскучы белы мэтал. Срэбра крыху цьвярдзейшае за золата. Срэбра — коўкі мэтал. Срэбра — высакародны мэтал. Срэбра больш хімічна актыўнае за золата і, магчыма, паляд. Срэбра мае найбольшую электраправоднасьць і цеплаправоднасьць сярод усіх мэталаў. Срэбра мае найменшы кантактны супор. Срэбра не акісьляецца на паветры і ў вадзе, але цямнее ў прысутнасьці азону, серкавадароднай кісьлі ці паветра з серкай. Срэбра вядомае са старажытнасьці. Яно згадваецца ў кнізе Роду. Археалягічныя знаходкі ў Малой Азіі і на астравах Эгейскага мора сьведчаць пра тое, што людзі навучыліся аддзяляць срэбра ад волава не пазьней за 3000 г да н. э. Адным з спосабаў атрыманьня срэбра зьяўляецца электроліз медзі. Срэбра ачышчаюць да 99,9%. Таксама існуе срэбра чысьцінёй да 99,999+%[1].
Quick Facts Выгляд, Агульная інфармацыя ...
|
Выгляд |
бліскучы белы мэтал
|
Агульная інфармацыя |
Назва, сымбаль, атамны нумар |
Срэбра, Ag, 47 |
Катэгорыя элемэнту |
Пераходныя мэталы |
Група, пэрыяд, блёк |
11, 5, d |
Адносная атамная маса |
107,8682 г·моль−1 |
Канфігурацыя электронаў |
[Kr] 4d10 5s1 |
Электронаў у абалонцы |
2, 8, 18, 18, 1
|
Фізычныя ўласьцівасьці |
Шчыльнасьць (пры п. т.) |
10,50 г·см−3 |
Тэмпэратура плаўленьня |
961,78 °C |
Тэмпэратура кіпеньня |
2162 °C |
Цеплаправоднасьць |
(300 K) 430 Вт·м−1·K−1 |
Уласьцівасьці атама |
Ступені затляненьня |
+1, +2 |
Найбольш стабільныя ізатопы |
Асн. артыкул: ізатопы |
іза |
% |
пэрыяд паўраспаду |
распад |
энэргія (МэВ) |
прадукты распаду |
107Ag | 51,84 |
107Ag зьяўляецца стабільным пры 60 нэўтронах |
109Ag | 48,16 |
109Ag зьяўляецца стабільным пры 62 нэўтронах |
|
|
Close