Дзік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзік (вяпрук, дзікая сьвіньня) — сысун з атрада парнакапытных, падатрада сьвінападобных, сямейства сьвіньняў. Зьяўляецца продкам свойскай сьвіньні.
Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...
Дзік | |
Дарослы вяпрук (2010 г.) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Сапраўдныя шматвузавыя |
Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
Надтып | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Вышэйшыя зьвяры |
Надатрад | Ляўразіятэрыі |
Атрад | Парнакапытныя |
Падатрад | Няжвачныя |
Сямейства | Сьвіньні |
Род | Дзікі |
Від | Дзік |
Падвіды | |
Анаталійскі дзік, далёкаўсходні дзік, індыйскі дзік, карпацкі дзік, манчжурскі дзік, марэмскі дзік, паўночнаафрыканскі дзік, паўночнакітайскі дзік, свойская сьвіньня, сяродземнаморскі дзік, сярэднеазіяцкі дзік, сярэднеэўрапейскі дзік
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sus scrofa Карл Лінэй | |
Арэал | |
Зялёным месцы пашыранасьці дзікоў, сінім месцы акліматызаваньня (2007 г.) | |
Закрыць
Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Афрыцы. Акліматызаваны ў Амэрыцы. Трымаецца малымі статкамі. Старыя самцы (секачы) і саміцы з парасятамі — паасобку. Даўжыня да 2 мэтраў. Маса да 300 кіляграмаў. Афарбоўка ад сьветла-бурай і шэрай да амаль чорнай. Парасяты паласатыя. Цела пакрытае пругкім і доўгім шчаціньнем з падшэрсткам. Галава вялікая і клінападобна выцягнутая наперад. Вушы доўгія і шырокія. Вочы маленькія. Рыла доўгае з лычом. Верхнія і ніжнія іклы вялікія, у самцоў загнутыя ўгору і ў бакі. Усёедны. Нараджае ў сярэднім па 4—6 парасятаў, зрэдку да 12. Прадмет промыслу[1].