Паўночныя крыжовыя паходы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночныя крыжовыя паходы (Балтыскія крыжовыя паходы) — войны (1198—1411) нямецкіх, дацкіх і швэцкіх рыцараў супраць фінскіх плямёнаў (фінаў, ліваў, эстаў), славянаў (бодрычаў, памяранаў, люцічаў), балтыскіх народаў (прусаў, літоўцаў, куршаў, зэмгалаў і жамойтаў) з мэтай распаўсюду каталіцтва і выкараненьня паганства, а часам і саміх паганаў. Часам да Паўночных крыжовых паходаў адносяць вайсковыя кампаніі швэцкіх і нямецкіх рыцараў супраць праваслаўных рускіх княстваў. Паўночны крыжовы паход афіцыйна пачаўся ў 1193 годзе, калі Папа рымскі Цэлестын III заклікаў да хрысьціянізацыі паганаў Паўночнай Эўропы, хоць яшчэ да гэтага скандынаўскія каралеўствы і Сьвятая Рымская імпэрыя ужо вялі вайсковыя дзеяньні супраць паўночных народаў Усходняй Эўропы.
Паўночныя крыжовыя паходы | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Тэўтонскі ордэн, Лівонскі ордэн, Ордэн мечнікаў, Дабрынскі ордэн, Каралеўства Швэцыя, Каралеўства Данія | народы Прыбалтыкі, Вялікае Княства Літоўскае, прусы, Наўгародзкая рэспубліка, Польшча, Полацкае княства | ||||||||
Захопленыя землі ў славянскім Памор’і, Прусіі, Паўднёва-заходняй Фінляндыі, Заходняй Карэліі актыўна калянізаваліся, на іх утвараліся новыя дзяржаўныя структуры, як, напрыклад, нямецкія герцагства Мэкленбурскае, маркграфства Брандэнбурскае, валоданьня Тэўтонскага і Лівонскага духоўна-рыцарскіх ордэнаў, актыўна якія ўдзельнічалі ў заваёвах. Карэннае насельніцтва падвяргалася гвалтоўнай хрысьціянізацыі і нярэдка прамому зьнішчэньню. На заваяваных крыжакамі тэрыторыях, часам на месцы ранейшых селішчаў, узьнікалі новыя гарады і ўмацаваньні: Рыга, Бэрлін, заснаваныя немцамі, Рэвель — датчанамі, Выбарг — швэдамі і інш. Некаторыя зь іх, як, напрыклад, Рыга, былі важнымі фарпостамі каталіцкай царквы, рэзыдэнцыямі архібіскупаў.
Ня ўсіх сваіх мэтаў крыжакі дасягнулі: Вялікае княства Літоўскае і Жамойць змаглі абараніць сваю незалежнасьць.
Далёка ня ўсе вайсковыя падзеі Паўночных крыжовых паходаў лічыліся крыжовымі паходамі ў Сярэднія вякі, некаторыя зь іх былі названы крыжовымі паходамі толькі ў XIX стагодзьдзі нацыянальнымі гісторыкамі на хвалі нацыянал-рамантызму.